Танчыла толькі з Купалам, змагалалася з русіфікацыяй. 10 фактаў пра Цётку, якой сёння — 150
Прыгадваем цікавыя гісторыі пра беларускую паэтку Алаізу Пашкевіч.
Беларуская паэтка Алаіза Пашкевіч шырока вядомая пад псеўданімам Цётка. Пры гэтым яна карысталася іншымі прыдуманымі літаратурнымі імёнамі, большасць з якіх былі мужчынскімі — Гаўрыла з Полацка, Мацей Крапівіха, Баляслаў, Янук з-пад Барысава.
***
Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і на Лідчыне. У Алаізы было 11 братоў і сясцёр.
***
У будучай паэткі ў маленстве была багатая фантазія. Яна любіла прыдумляць гісторыі-страшылкі, якімі палохала малодшых сясцёр: «Бывала, як навыдумляе розных страхаў, у якія і сама верыла, — дык дзеці ажно да бабкі ўцякалі на ратунак!»
***
Цётка была замужам за літоўцам Стэпонасам Кайрысам. Паўліна Мядзёлка была перакананая, што гэта быў фіктыўны шлюб: «У мяне склалася ўражанне, што Цётка з’яўляецца хутчэй кватаранткай, чымся гаспадыняй у сваім доме. Яна займала асобны пакой, вельмі просьценька абсталяваны. Прымала яна толькі ў гэтым пакоі. Здавалася, што Цётка з мужам жылі кожны сваім асобным жыццём».
***
Псеўданім Цётка быў палітычны, а не літаратурны. Яго Алаіза атрымала, калі стала адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905-м яна ўзяла актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях, з-за чаго ёй давялося эміграваць на тэрыторыю Аўстра-Венгрыі. Шлюб і новае прозвішча адкрылі дарогу на радзіму.
Цётка была і сярод заснавальнікаў першай легальнай беларускай газеты «Наша Доля» восенню 1906-га, у каторай друкавалася і сама.
***
Пісаць Цётка пачала ў 1902 годзе пад уплывам творчасці Францішка Багушэвіча. Праз чатыры гады выйшаў яе першы зборнік паэзіі «Скрыпка беларуская» (1906).
«Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай», — напісала паэтка ў прадмове.
***
У тагачаснай беларускай літаратуры Алаіза Пашкевіч стала пачынальніцай асацыятыўна-мадэрновай прозы, галоўнай рысай якой з’яўляецца не сюжэт, а паглыбленне ва ўнутраны свет пачуцьцяў і думак.
***
Па ўспамінах сучаснікаў паэткі, на беларускіх вечарах Цётка танцавала толькі з Янкам Купалам і толькі польку. Такі надзвычай абмежаваны выбар танцаў тлумачыўся тым, што яе партнёр іншых танцаў «ня ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў».
***
Паэтка, якая сама была настаўніцай, выступала супраць русіфікацыі маленькіх беларусаў: «Уciм добpa вядомa, штo ўжo многa лет, як правiцельствa прыказалa, каб y народныx школкax iначай нe вучылi, як толькi пa-pасейскy.
Хацелa янo гэтакiм парадкам абpyciць yce народнасцi i палажылa запрэт нa навучаннe ў iншыx мовax. A якая з тагo карысць — кожнамy ведамa.
Усюды дзецям цяжкa навучыццa чытаць, алe ў нac горш як дзe — i нe дзiвa. To ж нашы дзеткi-белaрусы маюць y школax адразy дзвe работы: аднa работa — гэтa пазнаць знакi-лiтары, навучыццa складаць з ix словы, a другая работa — адначаснa навучыццa разумець i гаварыць пa-pасейскy, бo ў школe вучыцель усё тлумачыць толькi пa-pасейскy, a гэтай мовы дзецi нe знаюць, нiколi ў хацe ад бацькoў нe чулi, янa для ix чужая».
***

Алаіза Пашкевіч памерла ў часе эпідэміі тыфу ў лютым 1916-га ўслед за сваім бацькам. Яна была сястрой міласэрнасці, даглядала хворых і заразілася сама.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное