Конвейер репрессий. 20‑летнюю девушку из агрогородка Мокраны судили за «экстремизм»

Хроника политического преследования 18 июля.

Асуджанага гукарэжысёра Юрыя Трашчынскага ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

Асабовыя звесткі асуджанага да зняволення Юрыя Трашчынскага 17 ліпеня з’явіліся ў пераліку грамадзян, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

З дакумента вынікае, што гукарэжысёр ужо «адбывае пакаранне».

Як стала вядома БАЖ, 4 траўня 2026 года Юрый Трашчынскі быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361–1 КК — ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гукарэжысёру інкрымінавалі супрацу з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя». 

Акрамя таго, суддзя Гомельскага аблсуда Сяргей Салоўскі, які вёў справу, прызначыў штраф памерам 500 базавых велічынь (22 500 рублёў).

Юрый Трашчынскі не пагадзіўся з рашэннем Гомельскага аблсуда і абскардзіў у вышэйшую інстанцыю. 7 ліпеня 2026-га калегія Вярхоўнага суда адхіліла яго апеляцыйную скаргу і пакінула прысуд без зменаў.

Сілавікі затрымалі Юрыя Трашчынскага 15 лістапада 2025 года, калі ён прыехаў з Польшчы ў Мінск.

Спачатку яго абвінавацілі паводле адміністрацыйнага артыкула і арыштавалі на 15 сутак. Але, адбыўшы арышт, на волю з Акрэсціна Трашчынскі так і не выйшаў — за гэты час у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу і з Акрэсціна перавялі пад варту ў следчы ізалятар № 1. Адтуль незадоўга да суда этапавалі ў гомельскі СІЗА.

Юрый Трашчынскі больш за 20 гадоў працаваў гукааператарам у Белтэлерадыёкампаніі. Падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года падпісаў петыцыю супраць міліцэйскага гвалту.

Беларускае Радыё Рацыя ўлады абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» 16 студзеня 2024 года, адпаведнае рашэнне прыняў КДБ.

20‑летнюю девушку из агрогородка Мокраны судили за «экстремизм»

Ангелине Грузинской 20 лет, она родилась в агрогородке Мокраны Малоритского района, который находится всего в трех километрах от границы с Украиной, пишет Наша Ніва.

Там она училась в местной школе, которую окончила в 2023 году. Во время учебы девушка участвовала в школьных соревнованиях и олимпиадах. Позже Ангелина переехала в Брест на учебу.

Недавно девушку осудили по ч. 1 и 2 ст. 361‑4 УК (содействие экстремистской деятельности). Точные обстоятельства ее дела пока неизвестны. Грузинской присудили домашнюю химию, но точный срок неизвестен.

Жыхара Нароўлі рэпрэсавалі, верагодна, па «справе Гаюна»

У Гомельскім абласным судзе 51-гадовага жыхара Нароўлі Сяргея Яскаўца прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК. Вынесены яму прысуд не звязаны са зняволеннем: хутчэй за ўсё яму прысудзілі хатнюю хімію. Больш дакладны прысуд зараз высвятляецца, паведамляе Гомельская вясна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)