Вось калі б усе, ці хаця б значная большасьць беларусаў гаварыла ў жыцьці па-беларуску, ніякаму расейцу не прыйшло б у галаву задавацца пытаньнем «а чым мы адрозьніваемся?»
Цыганкоў: «І нашы зацятыя прыхільнікі «ссобойки и шуфлядки» пачынаюць палымяна біць рускіх парадкам і чысцінёй»
Аналітык — пра тое, што трэба рабіць беларусам, каб расейцы не задаваліся пытаньнем «а чым мы адрозьніваемся?»
— Патрыятычныя беларусы вядуць у сацсетках (зараз пераважна ў Трэдсе) безлітасныя бітвы з расейцамі, якія прыязджаюць у Беларусь і задаюцца пытаньнямі кшталту «и чем вы, белорусы, отличаетесь от нас, русских» і «тут же всё на русском, только иногда неправильно – малако», — піша Віталь Цыганкоў.
І нашы зацятыя прыхільнікі «ссобойки и шуфлядки» пачынаюць палымяна біць рускіх парадкам, чысьцінёй на вуліцах, стаяньнем на чырвоны сьветлафор і ветлівасьцю на дарогах.
«У нас культура, а не ваш хаос, у нас павага асабістых межаў, мы больш спакойныя, няма вашага шуму, хамства і фанабэрыі, не лезем да іншых са сваімі парадкамі» і гэтак далей, доўгае і часам спрэчнае пералічваньне станоўчых рысаў нацыянальнага характару.
Але ж існуе кардынальнае (раз і назаўсёды) рашэньне гэтай праблемы.
І колькасьць расейцаў, якія хочуць зараз пераехаць у Беларусь (яшчэ адна балючая тэма) скарацілася б у дзясяткі разоў, калі б яны ведалі, што тут прыйдзецца вучыць іншую, зусім ім незразумелую (як паказвае практыка) мову.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное