Общество

Ціханоўская: «Мне самой не адкрылі банкаўскі рахунак тут, у Польшчы, пасля пераезду. Я такі ж чалавек, як і вы ўсе»

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў падзялілася жыццёвай сітуацыяй.

«Я ведаю пра праблемы з тэрмінамі дзеяння дакументаў. Мне самой не адкрылі банкаўскі рахунак тут, у Польшчы, пасля пераезду. Я такі ж чалавек, як і вы ўсе», — расказала Святлана Ціханоўская ў эфіры Еўрарадыё.

Яна дадала, што ў Польшчы разумеюць праблемы, звязаныя з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем беларусаў. Яны вырашаюцца, але марудна, бо гэта «не першы прыярытэт»:

Ёсць у Польшчы шмат і ўнутраных праблем, ёсць і ўкраінцы, і беларусы. У мяне няма адказу на пытанне, калі ўсё адбудзецца, калі тут стане супер-камфортна беларусам жыць. Але над гэтым пытаннем працуюць, і мы пра яго не забываемся.

Нагадаем, што праблемы з адкрыццём рахункаў у польскіх банках нярэдка здараюцца з беларусамі, якія не па ўласнай волі апынуліся па-за межамі роднай краіны. Такія сітуацыі здараюцца і ў былых палітвязняў, якіх без дакументаў у літаральным сэнсе выкінулі з краіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)