«Сапраўды ўваскрос! Хрыстос жыве і хоча, каб і ты жыў»

12 красавіка праваслаўныя вернікі ўсяго свету адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. Урачыстыя набажэнствы праходзяць ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі. Сёння мы вітаемся «Хрыстос уваскрос!»

Лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў: «Усім нам час ад часу патрэбны цуд — нават самы маленькі — які можа падтрымаць і даць сілы рухацца далей. І гэтыя цуды сапраўды адбываюцца: трэба толькі быць уважлівымі, каб заўважаць іх і верыць у лепшае.

Няхай гэтае свята ўмацуе нашую веру ў тое, што дабро і праўда абавязкова перамогуць. Са святам вас, дарагія!»

«Салідарнасць» далучаецца і віншуе чытачоў са светлым святам Хрыстовага Уваскрэсення. Жадаем пабольш светлых дзён і сілаў для ўсіх добрых намераў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)