Война, 31 марта. Дятловский дальнобойщик поехал воевать за РФ — с билетом в один конец. Тяжелая ночь в Одессе и Полтаве

1497-й день российско-украинской войны. Хроника событий, реакции, цифры, цитаты.

10.20

Основатель Telegram Павел Дуров в соцсети X раскритиковал Apple за блокировку VPN-клиентов в российском магазине: «Это не круто, Apple».

Дуров отметил, что целью блокировки Apple стали приложения, помогающие пользователям обойти российскую цензуру, основанную на технологиях DPI. Такие технологии позволяют блокировать трафик не только по IP-адресу, но и по косвенным признакам.

Несколько популярных VPN-клиентов были удалены из российского App Store в конце марта, сообщало издание «Код Дурова». Разработчики одного из них выложили письмо, в котором Apple объясняет геоблокировку приложения требованиями российского законодательства.

9.30

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак, піша Наша Ніва.

Андрэй Кажала яшчэ падлеткам ледзь не забіў чалавека, адбіраючы ў яго грошы разам з падзельнікамі. За гэта атрымаў 9 гадоў калоніі. На бяду жонкі, у мінулым годзе беларус знік у мясным штурме на вайне супраць Украіны.

Андрэй Кажала нарадзіўся ў 1995 годзе. Жыў у вёсцы Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Яшчэ да паўналецця Андрэй адправіўся ў калонію. Яго арыштавалі ў 16 гадоў.

«Прызнаць вінаватым у прымяненні гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага […], з мэтай непасрэднага авалодвання маёмасцю, учыненым групай асоб з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання […] адпаведна з ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса [разбой], прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 9 гадоў. Адбыццё пакарання вызначыць у выхаваўчай калоніі […]», — такі запіс насупраць яго прозвішча стаіць у базе Belpol.

Пасля вызвалення, у 2020-м, Кажала завёў сабе ІП. Спачатку вырашыў быць дальнабойшчыкам, але на нейкім этапе пераключыўся на гандаль фруктамі. У 2021‑м яго каралі за парушэнне правіл аказання паслуг насельніцтву.

Як менавіта ён трапіў на вайну супраць Украіны, незразумела. Андрэй Кажала перастаў выходзіць на сувязь пасля выхаду на баявое заданне 13 мая 2025 года. Індывідуальнае прадпрымальніцтва беларуса было закрыта 19 сакавіка 2026 года — праз факт смерці.

«Дапамажыце знайсці мужа», — не здаецца яго жонка Маргарыта ў сацыяльных сетках.

У прыватнай размове з чытачом «Нашай Нівы» яна сказала, што не верыць у смерць свайго каханага і працягвае чакаць.

Кажала служыў у першай штурмавой роце першага ўзводу 71 палка (в/ч 16544), меў пазыўны «Беларус». Гэты полк вядомы тым, што яго асабовы склад бязлітасна перамолваецца сіламі абароны Украіны ў аколіцах пасёлка — ці карэктней, ягоных рэшткаў — Рабоціна. Гэта якраз той кірунак, куды ў апошні раз і выправіўся Кажала на заданне.

«Пакуль я жывы і маё сэрца б’ецца — я клаў х*й на тых, хто за маёй спінай смяецца!!!!!», — напісаў Андрэй Кажала ў апошнім статусе «Укантакце».

8.55

Гарнизонные суды России, которые рассматривают дела в отношении военных, в 2025 году получили 116 уголовных дел по статье об изнасиловании, что в 8,9 раза больше, чем в 2021-м, когда в суды поступило 13 таких дел. Об этом сообщает Вот так.

Также в 2025-м суды получили 352 дела об убийстве, тогда как в 2021-м — 21, то есть почти в 17 раз больше.

С начала войны в Украине, в 2022–2025 годах, только в 17% случаев в результате убийств, совершенных военными, погибали их сослуживцы. В большинстве случаев жертвами стали друзья и знакомые военных или случайные гражданские.

8.30

В Киев прибыла глава дипломатии ЕС Кая Каллас с делегацией.

8.00

Ночью россияне снова атаковали регионы Украины.

  • В Одессе дрон попал в девятиэтажку. К счастью, без жертв.
  • Под ударом был Полтавский район. Один человек погиб. Четверо пострадавших, включая двух детей.

6.00

Зеленский подписал закон об упрощении свидетельств для иностранных волонтеров. Теперь для получения временного проживания в Украине им не нужна долгосрочная виза D, так что не придется выезжать за границу для оформления документов.

Новые правила будут действовать во время военного положения и еще год после его завершения.